УРЭТА́НАВЫЯ ЭЛАСТАМЕ́РЫ, поліурэтанавыя эластамеры,
палімерныя матэрыялы на аснове поліурэтанаў, якія захоўваюць высокаэластычныя ўласцівасці ва ўсім дыяпазоне т-р іх эксплуатацыі. Вызначаюцца выключна высокай зносаўстойлівасцю, масла-, бенза-, атмасфера- і радыяцыйна-ўстойлівыя, газанепранікальныя; тэмпературны дыяпазон эксплуатацыі ад -40 да 140 °C.
Атрымліваюць узаемадзеяннем ды- і поліізацыянатаў (гл. Ізацыянаты) з бі- і поліфункцыян. алігаэфірамі, што маюць канцавыя гідраксільныя групы (напр., узаемадзеяннем талуілендыізацыянату з дыэтыленглікольадыпінатам). Выкарыстоўваюць для вырабу абцасаў і падэшваў для абутку, масіўных шын, дэталей горна-абагачальнага абсталявання, штучнай скуры, ушчыльняльнікаў і інш.
Літ.:
Гл. да арт. Каўчукі сінтэтычныя.
А.І.Валожын.
т. 16, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)